Загаловак text
Слонім на відэа 1929 г.
Жанр category
архіўнае відэа
Працягласць duration
14:40
Прэвію/афіша image
Аўтаматычнае прэвію calculation
Дзе паглядзець (спасылкі) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа text

Габрэй Сімон Левінгер з ЗША ўжо некалькі разоў наведвае Слонім. Ён шукае сляды заснавальніка дынастыі слонімскіх хасідаў Аўрама Вайнберга.

Нядаўна яму ўдалося адшукаць каля былых старых габрэйскіх могілак у Слоніме месца, дзе знаходзіўся дом Вайнберга. Спадар Левінгер прывёз у падарунак слонімцам і ўнікальны 15-хвілінны фільм пра Слонім, зняты ў 1929 годзе.

Гэтыя кадры Слоніма здымаў былы слонімскі эмігрант Саламон Шэнберг-Левадзі. Ён выехаў са Слоніме ў пазамінулым стагоддзі, жыў у Палестыне і ЗША. У 1929 годзе Саламон Шэнберг-Левадзі наведаў родны горад над Шчарай і зрабіў гэтыя ўнікальныя здымкі, якія захаваліся да сённяшніх дзён.

У фільме паказана жыццё габрэяў, цэнтр Слоніма, Слонім з іншых ракурсаў — такім, якім ён быў у 1929 годзе, калі знаходзіўся пад Польшчай.

Рэдкія і ўнікальныя дакументальныя кадры Слоніма — гэта пэўная старонка ў гісторыі не толькі Слоніма, але і дакументальнага беларускага кіно.

http://novychas.by/kultura/unikalny-film-pra-slonim-1929-hoda-pryvezli

Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.01.2018 07:55:40