Загаловак text
Аўтаспынам па Беларусі — Як на Палессі шаптухі ад рожы лечаць
Жанр category
перадача
Працягласць duration
18:29
Прэвію/афіша image
Аўтаматычнае прэвію calculation
Дзе паглядзець (спасылкі) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа text

Замовы – гэта не толькі архаічная фальклорная спадчына, але для многіх – адзін з самых надзейных спосабаў лекавання ад розных хваробаў. Замовы, альбо як іх яшчэ называюць – шэпты, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Белсат выпраўляецца на Палессе – туды, дзе яшчэ жывая гэтая старажытная зʼява.

«Рожа, рожа… на ветры разляціся, на моры вадою заліся. Назад не вярніся..». – шэпчуцца словы старажытнай замовы. На старым, дзіравым чырвоным швэдры дагараюць дзевяць маленькі скруткаў лёну. Падарожніца Аўгіння Манцэвіч адправілася аўтаспынам у Жыткавіцкі раён, каб пабачыць увачавідкі, як бабулі-шаптухі вылечваюць людзей ад рожы, цяжкога інфекцыйнага захворвання, ды ад іншых хваробаў.

Замовы – найбольш архаічная спадчына. Саклета Нікановіч мае толькі адзін клас школы, аднак гэта не замінае ёй паспяхова лячыць людзей шэптамі. «Я не пэрэшчытаюЖэнечка, што ты, мілая» – адказвае бабуля Саклета на просьбу вядоўцы назваць колькасць вылечаных ад хваробы.

У сваёй практыцы шаптуха Саклета сумяшчае паганскія замовы і хрысціянскія малітвы. Гэты занятак зусім не замінае ёй прыслугоўваць у цакрве, і яна шчыра верыць, што гэта Бог дапамагае выганяць хваробы.Наблізьцеся і вы да глыбіняў архаічнай беларускай фальклорнай спадчыны разам з Аўгінняй Манцэвіч у праграме «Аўтаспынам па Беларусі».

Сэрыя app
Аўтары app
Звязаныя калектывы app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app