Загаловак text
Палескія калядкі
Жанр category
дак. фільм
Працягласць duration
16:34
Прэвію/афіша image
Аўтаматычнае прэвію calculation
Дзе паглядзець (спасылкі) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа text

Кінастудыя "Беларусьфільм", вытворчае аб’яднанне "Летапіс", 1972

Рэжысёр: Ніна Савва
Сцэнар: Зінаіда Мажейка, Уладзімір Караткевіч

Няма такога чалавека на вёсцы, да якога б не завітала казачная Каляда з мяшком пірагоў! Гэты даўні звычай першай паловы студзеня (калі нашы продкі ўрачыста адзначалі паварот сонца на лета, а зімы на мароз), ў нашы дні жыве ў народзе ў форме вясёлага карнавала і спаборніцтва, дзе кожны можа паказаць свой спрыт, свае майстэрства ў слове, гульнях і спевах...


http://www.movananova.by/medyateka/paleskiya-kalyadki.html 

Да пэўнага часу, каб пазбегнуць “рэлігійнай прапаганды”, этнографам не давалі магчымасці рабіць дакументальнае кіно. Забарона была негалосная, але дзейсная.
Шмат разоў з экспедыцыяй “Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР вандраваў Караткевіч, які і паспрабаваў нарэшце абдурыць “камуністаў”.

У складзе кінагрупы, для якой пісаў сцэнарый “Сонцазварот” пра беларускія каляды, наведаў вёску Клетнае Пінскага раёна, а ў канцы студзеня на некалькі дзён з’ездзіў у вёску Тонеж, на Палессе.
Цэнзары пільна прагледзелі кожны зняты кадр! Лічылі прамяні на зорках (каб на экран не трапіла віфляемскай зоркі), выкінулі ўсе здымкі з іконамі ды крыжамі… Пад час мантажу Караткевіч адышоў убок і нават адпісаў сцанар галоўнаму кансультанту.
Фільм выйшаў пад іншай назвай і без Караткевіча ў тытрах. Чаму так? Магчыма, пасварыўся з рэжысёрам ці са студыяй, таму зняў імя. Але і цалкам верагодна, што вырашыў даць зарабіць суаўтару — выдатнаму фалькларысту.

Аўтары app
Звязаныя калектывы app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.01.2018 07:57:08