:: calculation
2014
Загаловак text
Памерла заснавальніца беларускай этнамузыкалогіі Зінаіда Мажэйка
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
10.03.2014
Катэгорыя category
навіны
Поўны тэкст text

8 сакавіка на 81-м годзе пайшла з жыцця вядучы беларускі этнамузыколаг, вядомы славіст і беларусіст, доктар мастацтвазнаўства Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка, імя якой з’яўляецца знакавым для беларускай навукі і культуры. Пра гэта напісаў у сябе ў Фэйсбуку Цімох Акудовіч.

У галіне фундаментальнай навукі Зінаіда Мажэйка пакінула навуковыя працы, якія ўвайшлі ў «залаты фонд» славянскай музычнай фалькларыстыкі і ў многім вызначылі той высокі ўзровень этнамузыкалогіі, які гэта навука дасягнула ў другой палове ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў.

Яна збірала фальклор, здымала фільмы, ахоўвала народную песенную культуру.

Светлая памяць аб Зінаідзе Мажэйцы назаўсёды захаваецца ў сэрцах яе паплечнікаў і аднадумцаў, тых, каму пашчасціла працаваць разам з ёй.

Дзейнасць Зінаіды Мажэйкі паўплывала на айчынную фольк-сцэну.

Лідар этна-трыё «Троіца» Іван Кірчук неаднойчы прызнаваўся, што з дапамогай фільмаў даследчыцы адкрыў для сябе абсалютна новыя пласты спеваў, найперш фальклор Беларускага Палесся. Вячаслаў Калацэй адзначае, што Мажэйка не толькі актыўна вывучала каранёвую культуру беларусаў, але і зацята змагалася за яе захаванне.

Разьвітанне з Зінаідай Мажэйкай адбудзецца з 12.00 да 14.00 12 сакавіка ў рытуальнай залі Рэспубліканскага клінічнага цэнтру (Лечкамісіі) па адрасе Чырвонаармейская, 10

СМІ app
Звязаныя персаналіі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.05.2018 15:10:55