:: calculation
2016
Загаловак text
«Этнавандроўкі» ў філіяле Веткаўскага музея (фота) Чытай больш на:
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
05.03.2016
Катэгорыя category
навіны
Поўны тэкст text

«Этнавандроўкі» ў філіяле Веткаўскага музея (фота) Год таму Выдрукаваць Пракаментаваць (0) Падзяліцца У Гомелі адкрылася выстава антраполага і фатографа Алены Ляшкевіч «Этнавандроўкі». Працы мастачкі звязаныя з правядзеннем абрадаў ва Усходняй і Цэнтральнай Беларусі, а таксама на Палессі. На адкрыцці выставы прысутнічалі героі фотавыставы — удзельніцы гурта «Стаўбунскія вячоркі», якія праспявалі абрадавыя песні і частушкі. Аўтарка выставы Алена Ляшкевіч распавяла, што фотапрацы будуць выстаўляцца ад Вялікадня да Ушэсця. — Працы будуць вісець на перыяд, калі водзяцца стрэльныя карагоды — то бок тады, калі, як вераць бабулі, Бог ходзіць па зямлі. Бабулі распавядаюць гісторыі, што Бог прыйдзе, паходзіць і прынясе дабрабыт. Паколькі я фотаздымкі экспаную ў Гомелі, то многія працы прысвечаныя Гомельшчыне. Гэта вёска Пагост Жыткавіцкага раёну. А таксама вёска Маркавічы Гомельскага раёну, дзе нядаўна прайшоў абрад Сула. Загадчык філіяла Веткаўскага музея, дзе праходзіць выстава «Этнавандроўкі» Пятро Цалка патлумачыў, што такое абрад сула. — Сула – адзін з веснавых абрадаў, які праводзіцца на другі дзень Вялікадня. Падчас сулы жанчыны рытуальнымі дзеяннямі павінныя былі абудзіць зямлю. Сула — гэта страла, якая пранізвае зямлю. Odtwarzacz muzyki 00:00 00:00 Używaj strzałek do góry/do dołu aby zwiększyć lub zmniejszyć głośność. Адкрыццё выставы суправаджалася частушкамі, традыцыйнымі танцамі пад гармонік гарманіста Віктара Шыпкова, выступамі фолк-праекту «Ягорава гара» і стрэльнымі карагодамі гурта «Стаўбунскія вячоркі». DSC_5199.JPG DSC_5201.JPG DSC_5202.JPG DSC_5204.JPG DSC_5205.JPG DSC_5206.JPG DSC_5210.JPG DSC_5212.JPG DSC_5213.JPG DSC_5214.JPG DSC_5220.JPG DSC_5227.JPG DSC_5230.JPG DSC_5232.JPG Беларускае Радыё Рацыя Фота: Юлія Сівец


СМІ app
Аўтар(ы) app
Звязаныя персаналіі app
Звязаныя калектывы (гурты, установы) app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.03.2018 21:54:28