:: calculation
2018
Загаловак text
«Ён сышоў, а работы яго прыйшлі». Першая выстава правінцыйнага фатографа прайшла праз 17 год пасля смерці аўтара
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
21.01.2018
Катэгорыя category
рэпартажы
Поўны тэкст text

«Ён сышоў, а работы яго прыйшлі». Першая выстава правінцыйнага фатографа прайшла праз 17 год пасля смерці аўтара

«Тут ніхто не пазуе і нічога не адбываецца. Адкуль ён мог ведаць што такія фотаздымкі - цікавыя?» — фотамастак Валерый Вядрэнка з захапленнем выказваецца аб працах невядомага фатографа-аматара 1950-х Петрыка Таранды. Выстава здымкаў з архіву Петрыка адкрылася ў Мінску 19 студзеня. Захаваў старыя плёнкі пляменнік фатографа гродзенец Мікола Таранда.

Сямейны альбом для ўсіх

Падаецца, што такога кшталту здымкі мы ўжо не аднойчы бачылі. Яны ёсць у кожным сямейным альбоме. Людзі на іх стаяць, пазуюць, усміхаюцца.+

«Яны такія „цёпленькія“, такія блізкія. Падобныя здымкі ёсць у маіх бацькоў. У кожнай выяве пазнаецца зямелька свая родненькая, — дзеліцца ўражаннямі ад выставы наведвальніца Маргарыта Тарасава. — Калі б я жыла ў той час, то магла б быць вось такой самай, як гэта жанчына».+

Маргарыта Тарасава

«Купальнікі з сітца ўсе тады шылі. У мамы такі быў. І здымак ёсць падобны - мама ў купальніку на беразе мора. Сама пашыла і ганарова так стаіць».

 

«У маім дзяцінстве ўсе ў такіх шлейках хадзілі», — з усмешкай пазнавання адзначае Святлана Чарняўская.+

Святлана Чарняўская

«Сваімі здымкамі зламаў стэрэатыпы пра жыцё 50-х»

Здымкі Петрыка на першы погляд такія ж, як тысячы фота 50-х.+

«Але чым больш узіраешся, тым больш разумееш — тут прысутнічае асаблівы аўтарскі позірк, зусім не характэрны для тагачаснай фотаграфіі», — мяркуе фатограф Валерый Вядрэнка. Такіх «аўтарскіх» здымкаў набіраецца зашмат, каб палічыць іх выпадковымі.+

«Напэўна, ён нічога не ведаў пра фотамастацтва, не ведаў, як здымаюць у Еўропе ці Амерыцы. Здымаў, як кажуць, для сябе. Можа, і сам не ўсведамляў, навошта. Відавочна, што мы маем справу з аўтарам, з жыццёвай пазіцыяй, з фатографам ад бога».+

 

Злева направа: Мікола Таранда, Валерый Вядрэнка, Таццяна Бембель на адкрыцці выставы

Паваеннае жыццё многія ўяўляюць вельмі панурым. Цяжкі час, вечная нястача. Здымкі Петрыка Таранды ламаюць гэты стэрэатып.

 

«На яго працах людзі жывыя. Наўрад ці яны думаюць пра дзяржаўны строй. Яны жывуць сваё жыццё і нічога не хаваюць. Гэта падкупае».+

Шэдэўрам называе фатограф працу, што стала афішай выставы:+

«Для мяне гэта работа адразу раскрыла чалавека. Такія кадры здымаюць прафесійныя фатографы-жанравікі. Яны ведаюць, што здымаюць — той стан, калі нешта незразумелае адбываецца з людзьмі, калі яны на прыродзе. На мой погляд, гэта абсалютны шэдэўр па ўсіх параметрах — графічных, філасофскіх, кампазыцыйных, тонавых».+

Жыццё пасля смерці

«Мы ведаем шмат выпадкаў, калі разам з мастаком сыходзіла ў нябыт і яго спадчына», — адзначыла мастацтвазнаўца Таццяна Бебель. У гэтым сэнсе вельмі важна, што працы Петрыка Таранды ўсё ж дайшлі да гледача.+

«Ён сышоў, а работы яго прыйшлі. Не супалі яны ў гэтым руху да публікі, да аўдыторыі, да калег».+

Частку здымкаў, што прадстаўлена на выставе, складальнікі называюць азнаямленнем ці пробнікам. Цалкам калекцыя правінцыйнага фатографа налічвае больш за 1000 фотаграфій. З іх можна зрабіць яшчэ не адну тэматычную падборку.+

 

«Ён імкнуўся ўсё захаваць»

«Петрык быў «для ўсіх дзядзька», — узгадвае пляменнік фатографа і захавальнік архіва Мікола Таранда. У бацькі Петрыка было дзевяць дзяцей. Дваюрадных братоў ён меў 28 і пляменнікаў пад сотню.+

«Быў ён чалавекам, што імкнуўся ўсё захаваць. Запісваў успаміны сваёй маці, выступы фабрычнага хору, пропаведзі святара. Я заязджаў да яго часцяком, то ён казаў: «Давай, Коля, я табе раскажу пра сваё жыццё, а ты потым кніжку напішаш». Я толькі адмахваўся. Нашлі, маўляў, «пісацеля».+

Мікола Таранда на адкрыцці выставы. Нейкім чынам захапленні дзядзькі перадаліся і пляменніку. Ён заўсёды трымае фотаапарат пры сабе ўжо 53 гады

Фатаграфіяй Петрык Таранда займаўся напрацягу дзесяці гадоў, недзе ад 1952 да 1964 года. Пазней стаў слепнуць і пад канец жыцця амаль зусім страціў зрок. Памёр ён у канцы 2001 года. Плёнкі фатографа сваякі перадалі пляменніку Міколу Таранду. Адсканаваць і разабраць архіў дапамагла гродзенская фатографка Наталля Дораш.

 


Нарадзіўся Петрык Таранда ў вёсцы Зарытава, якая зараз знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне, у 1921 годзе. Да 5 класа адвучыўся ў мясцовай школе, пасля чаго пераймаў рамясло ад ляхаўскага краўца Кнайстара. У 1938 годзе закончыў у Баранавічах курсы гмінных інструктараў па радыёфікацыі.+

Пасля змены ўлады ў 1939 годзе Петрык працаваў у чыгуначным дэпо. Адтуль яго скіравалі на вучобу ў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Пасля навучання працаваў памочнікам машыніста паравоза. Нягледзячы на тое, што быў пратэстантам, уступіў там у камсамол.+

Напачатку вайны ён вадзіў цягнікі да Брэста. Папрасіўся на фронт, удзельнічаў у баявых дзеяннях пад Масквой.+

Пасля перамогі ўсіх заходнікаў адправілі ў Сібір на нарыхтоўкі лесу. Петрык уцёк з састава, дабраўся да Петрапаўлаўска. Каб пазбегнуць адказнасці, пайшоў працаваць у бліжэйшы калгас. Працаваў на валах, пасля на трактары, камбайне, быў памочнікам каваля, даглядаў коней для арміі. Потым быў зноў прызваны на службу.+

Займаўся ачысткай Сталінграду ад танкаў, гармат, завалаў, якія часта ўзрываліся. Працаваў на будаўніцтве чыгункі ад Сярова да Чырвонай Шапачкі. Трапіў у лагер, далі 5 гадоў. Але адбыў як удзельнік баявых дзеянняў толькі 2,5. За гэты час у лагеры ў яго нарадзілася дачка, якую назвалі Надзяй.+

Вярнуўся ў Баранавічы, ажаніўся з іншай жанчынай, у сям'і гадавалася прыёмная дачка Ніна. Увесь час працаваў на швейнай фабрыцы. У вольны час рабіў магнітафонныя запісы фабрычнага хору, здымаў імпрэзы, святы, дэманстрацыі. Часта прыязджаў на вёску, да сваякоў у Зарытава і Шавялі, дзе таксама рабіў здымкі землякоў.

СМІ app
Аўтар(ы) app
Звязаныя персаналіі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.05.2018 17:24:33