:: calculation
2013
Загаловак text
Веснавы абрад “Карагод” на свята Юр’я
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
13.05.2013
Катэгорыя category
рэпартажы
Поўны тэкст text

Веснавы абрад “Карагод” на свята Юр’я

Як і шмат стагоддзяў таму, 6 мая жыхары вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці адзначалі старажытны абрад на свята Юр’я «Карагод». Гурт “Міжрэчча” захоўвае Тураўскі карагод штогод, а абрад першы у нашай краіне атрымаў у 2004 годзе статус нематэрыяльнайкультурнай каштоўнасці. Веснавы абрад “Карагод” на свята Юр’я ладзіўся некалі ва ўсіх весках Тураўшчыны, але але захаваўся толькі у Пагосте.

Традыцыйна на Юр’ю першы раз выганяюць кароў у поле – на юр’еву расу – замовамі, магічнымі, магічнымі ахоўнымі дзеямі. Карова –карміліца сям’і, яна ж забяспечвае ўрадлівасць глебы. Культ зямлі і хлеба, культ дахрысціянскага бога Вялеса (лічылі, што ен садзейнічае плоднасці нівы, жывел і чалавека) яўна праслежваецца ва ўсіх зывчаях і абрадах гэтага дня, таму навукоўцы раглядаюць гэты абрад як вельмі архаічны, дахрысціянскі.

Напярэдадні свята пякуць вялікі каравай, які у Пагосте называюць як і сам абрад, “карагод”. У карагод на свята падсыпаюць муку, вымешваючы яго, – для ураджаю. Для упрыгожвання карагода робяць папяровыя кветкі, а дзяўчаты плятуць для сябе вяночкі з барвінку. У садзе ломяць тры галінкі квітнеючага пладовага дрэва (вішні, яблыні ці грушы, якія зацвілі), на кожнай галінцы 3 адгалінаванні, каб на заўтра упрыгожыць імі карагод-хлеб.

Раніцай 6 мая жыхары весцы збіраюцца ў той жа хаце і ўпрыгожваюць хлеб-карагод папяровымі кветкамі, стужкамі, квітнеючымі галінкамі пад спевы спецыльна прымеркаванай абрадавай песні. Абрадавы карагод кладуць на века ад дзежкі, пакрыўшы яго наджежнікам і пасыпаўшы на яго зерне жыта. Калі прыходзіць ваявода (абраны і запрошаны самы паважаны мужчына), запальваюць уторкнутую ў карагод свечку і выходзяць з хаты.

З карагодам праз усю веску ідуць моўчкі ў пэўным парадку да поля, дзе пасеяна жыта або пшаніца (раней на Тураўшчыне абыходзілі ўсю веску, а ў старажытны час абворвалі на двух валах-блізнюках).

На поле заходзяць праз ручнік (кожная жанчына вядзе за руку дзяўчынку), свяшченнік асвячае поле азіміны, старэйшая жанчына закопвае скарынку чорнага хлеба ў зямлю, потым дзяўчаты разам з жанчынамі і бабулямі пачынаюць вадзіць кругавы карагод, у сярэдзіне якога стаяць мужчыны і хлопцы з асноўнымі атрыбутамі абраду. Ваявода ходзіць у крузе і падвышае хлеб-карагод. «Ой, выйдзем на поле ды паклічам Бога – адамкнуць зямліцу, выпусціць расіцу… Дзе карагод ходзіць,там Бог жыта родзіць, а дзе не бывае, там улягае» – спяваюць яны. Справіўшы абрад на полі, зялены фартух мяняюць на чырвоны і ідуць у веску спяваючы падводныя песні пад гармонік каб валачобнічаць ля кожнага двара: каб быў на жыта род, на статак плод – людзям на здароўе. Гаспадары частуюць удзельнікаў абраду яйкамі (мінімальная колькасць – 2 яйкі – каб кожная дзяўчынка знайшла сабе пару і прадолжыла род ), а таксама пірагамі, печывам або чым іншым.

Справіўшы абрад, яго удзельнікі ідуць у центр вескі, дзе у хаце, на вуліцы або ў клубе складаюць падарункі, а самі ладзяць на вуліцы пагулянку з танцамі, веснавымі гульневымі карагодамі. Завяршаецца абрадавы дзень сумесным частаваннем удзельнікаў абраду. Да ночы гучаць на сяле песні і музыка – для жыхароў Тураўшчыны Юр’е заўседы было адным з самых вялікіх святаў…

Рэгіна Гамзовіч.
Фота – Аляксей Сталяроў

СМІ app
Аўтар(ы) app
Звязаныя персаналіі app
Звязаныя калектывы (гурты, установы) app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.05.2018 16:18:48