:: calculation
2014
Загаловак text
Сімфонія Дрысвятаў
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
25.10.2014
Катэгорыя category
публіцыстыка
Поўны тэкст text

Сімфонія Дрысвятаў

№ 43 (1169) 25.10.2014 - 31.10.2014 г

Сімфонія культавага дойлідства на Браслаўшчыне вымяраецца паўтысячагоддзем. Менавіта такую дату адзначыў адзін з найстаражытных мясцовых храмаў — касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Дрысвятах (на асноўным фота). Праўда, першы каталіцкі храм насіў імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта ён быў пабудаваны ў 1514 годзе Мікалаем Радзівілам і знаходзіўся на замкавым востраве, што на возеры Дрысвяты, да XVIII стагоддзя. Пра яшчэ ранейшую хрысціянізацыю дрысвяцкага замка сведчаць знойдзеныя бронзавыя нацельныя крыжыкі і тры крыжы-энкалпіёны ХІ — ХІІІ стагоддзяў агульнахрысціянскага перыяду кіеўскага тыпу (на здымку ўнізе). Яны лічацца культавымі творамі сярэднявечнага мастацтва, як і вядомы дрысвяцкі касцельны абраз “Пакланенне вешчуноў” (пачатак ХVI стагоддзя), што спалучае рысы нямецкага рэнесанснага жывапісу і беларускага іканапісу.

У ХVII ст. мясцовае насельніцтва пачало сяліцца на беразе возера Дрысвяты, тады ж і ўзвялі новы будынак касцёла ў гонар Святых Апосталаў Пятра і Паўла. У той час парафія налічвала больш за 5 000 вернікаў ( у 2014-м іх — каля 600). Стары храм праіснаваў на востраве да ХІХ стагоддзя. У гады Першай сусветнай касцёл быў знішчаны дашчэнту. Цяперашні будынак спраектаваў і ўзвёў у 1929-м вядомы архітэктар, будаўнік і паэт Лявон Вітан-Дубейкаўскі.  У савецкія часы касцёл выкарыстоўваўся пад склад, а алтар і касцельную дакументацыю знішчылі. У 1990-я ён быў вернуты вернікам. Цяпер дрысвяцкі касцёл — помнік архітэктуры з Дзяржспіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Ірына САКАЛОЎСКАЯ, навуковы супрацоўнік па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў

СМІ app
Аўтар(ы) app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.01.2018 01:32:02