:: calculation
2014
Загаловак text
Які лёс чакае "Берагіню"?
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
29.03.2014
Катэгорыя category
публіцыстыка
Поўны тэкст text

Які лёс чакае "Берагіню"?

№ 13 (1139) 29.03.2014 - 04.04.2014 г

Публікацыя ў “К” артыкула этнахарэографа і заснавальніка фестывалю “Берагіня” Міколы Козенкі выклікала рэзананс сярод чытачоў, якія занепакоены далейшым лёсам гэтага этнапраекта. Сёння мы публікуем чарговы ліст.

Чытаючы газету “Культура” ад 8 лютага, звярнула ўвагу на артыкул Міколы Козенкі. Аўтар вельмі заклапочаны лёсам фестывалю “Берагіня” і выказвае слушныя думкі наконт яго захавання. Фальклорны ўзорны калектыў “Знічка” Палатоўскай сярэдняй школы Полацкага раёна таксама мае дачыненне да гэтага форуму.

Апошнімі гадамі мы былі яго актыўнымі ўдзельнікамі і кожны раз з вялікім хваляваннем чакаем гэтае свята. Фестываль знаёміць з вытокамі народнай творчасці — мы больш пашырана ўяўляем, якімі разнастайнымі талентамі і багаццем нацыянальнай культуры валодае кожны рэгіён краіны. Гэтыя таленты — ўнікальныя.

Да фестывалю мы прыйшлі праз заняткі ў этнакласах. Што гэта нам дало? Дзеці вывучалі фальклорны тэатр, мастацтва вуснага слова, побытавыя танцы, ігру на народных музычных інструментах, развучвалі гульні і абрадавыя песні. Тыя, хто прайшоў такую школу, будуць ведаць святы народнага календара, песні бабуль і аповеды дзядуль. Гэта яны стануць зберагаць народныя звычаі ды абрады, перадаваць сваім дзецям, унукам.

Далучэнне дзяцей да народнай культуры фарміруе іх духоўнае багацце. Да ўсяго, у школе ёсць цудоўны Музей каляндарна-абрадавых традыцый. Праводзячы экскурсіі, гурткоўцы суправаджаюць свае аповеды паказам адпаведных абрадаў. Гурткоўцы не толькі вывучаюць фальклор, але і вядуць даследчую работу, якая дапамагае зразумець жыццё нашых продкаў.

Сістэма падрыхтоўкі і ўдзелу ў “Берагіні” — гэта сродак узнаўлення фальклору і этнізацыі, які дае рэальную магчымасць для выхавання чалавека з глыбокай базавай этнамастацкай адукацыяй і навыкамі стваральнай дзейнасці. Фестываль павінен існаваць, бо толькі ён дае магчымасць узнавіць фальклорны скарб кожнага раёна краіны, а мы мусім гэты скарб захоўваць і перадаваць нашчадкам.

Калектыў “Знічка” занепакоены далейшым лёсам унікальнага праекта. Ён далучаецца да ўсіх прыхільнікаў фестывалю “Берагіня” і з вялікай надзеяй спадзяецца, што яго яшчэ запросяць на свята.

Людміла КАЧАРГІНА, кіраўнік фальклорнага ўзорнага калектыву “Знічка”

Полацкі раён

 

Публікацыя ў “К” артыкула этнахарэографа і заснавальніка фестывалю “Берагіня” Міколы Козенкі выклікала немалы рэзананс сярод нашых чытачоў, якія занепакоены далейшым лёсам гэтага ўнікальнага этнапраекта. Сёння мы публікуем іхнія лісты.

З тэкстам Міколы Козенкі можна пазнаёміцца тут.

Некаторыя іншыя водгукі на публікацыю размешчаны тут і тут.

СМІ app
Аўтар(ы) app
Звязаныя персаналіі app
Звязаныя калектывы (гурты, установы) app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.03.2018 23:12:10