:: calculation
2014
Загаловак text
Што лёгка прыватніку?
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
16.08.2014
Катэгорыя category
публіцыстыка
Поўны тэкст text

Што лёгка прыватніку?

№ 33 (1159) 16.08.2014 - 22.08.2014 г

Але­на ЛЯШ­КЕ­ВІЧ, метадыст аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі:Як вя­до­ма, дзяр­жаў­ным уста­но­вам ку­ль­ту­ры час­та скла­да­на зра­біць тое, што лёг­ка пры­ват­ні­ку: бра­куе срод­каў, ча­су, а, бы­вае, іні­цы­яты­вы ды ідэй. Ка­лі ж на­ла­джва­ецца су­пра­цоў­ніц­тва, то эфект дае ста­ноў­чы для аб­одвух ба­коў. Та­му ха­чу падзя­ліц­ца на­зі­ран­ня­мі з Ле­пе­льс­ка­га ра­ёна. Мо­жа, ка­му пры­дас­ца як доб­рая пра­кты­ка для пе­ра­йман­ня.

На Ле­пе­льш­чы­не дзей­ні­чае во­сем пры­ват­ных агра­ся­дзіб. Ад­на з іх — ся­дзі­ба Ва­сі­ля Шкін­дзе­ра “По­ўсвіж”. Яна зна­хо­дзіц­ца ў вёс­цы Вя­лі­кі По­ўсвіж за ча­ты­ры кі­ла­мет­ры ад Ле­пе­ля. Гас­па­дар за­ці­каў­ле­ны ў раз­віц­ці бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, на ся­дзі­бе ла­дзіць фэс­ты “Жні­вень”, “Ба­гач”. У “По­ўсві­жы” дзей­ні­чае му­зей ся­лян­ска­га по­бы­ту з рэ­чаў, саб­ра­ных са­мім спа­да­ром Ва­сі­лём. Пад час ван­дро­вак ён знай­шоў крос­ны і, ужо ма­ючы ад­ны ў сва­ім му­зеі, пад­арыў дру­гія Ле­пе­льс­ка­му до­му ра­мёс­тваў. У падзя­ку су­пра­цоў­ні­цы па­шы­лі спа­да­ру Ва­сі­лю вы­шы­ван­ку. Крос­ны ў му­зеі “По­ўсві­жа” ста­яць па­куль не­зап­раў­ле­ныя. Гас­па­дар пла­нуе на­ла­дзіць іх з да­па­мо­гай су­пра­цоў­ніц РДР. Для гас­цей агра­ся­дзі­бы ха­цеў бы дэ­ман­стра­ваць пра­цэс ткац­тва, для ча­го так­са­ма, ма­быць, бу­дзе за­пра­шаць ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры.

Су­пра­цоў­ні­чае Ва­сіль Шкін­дзер і з клу­бам вёс­кі Вя­лі­кі По­ўсвіж. Як ча­ла­век іні­цы­ятыў­ны апы­таў ста­ра­жы­лаў, за­пі­саў па іх успа­мі­нах, як да­ўней ла­дзі­лі ка­ляд­ны аб­рад “Жа­ні­ць­ба Ця­рэш­кі”. І вось, пад час “…Ця­рэш­кі” ў клу­бе ўжо які год вы­сту­пае за Ба­ць­ку, а так­са­ма грае на ду­дзе. Вя­лі­кі По­ўсвіж ува­хо­дзіць у лік вё­сак Ле­пе­льс­ка­га ра­ёна, дзе “Жа­ні­ць­ба Ця­рэш­кі” ўзя­та пад ахо­ву дзяр­жа­вы як эле­мент не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны Бе­ла­ру­сі.

Ду­ду Ва­сіль Шкін­дзер асво­іў пяць га­доў та­му, ву­чыў­ся ў То­да­ра Каш­ку­рэ­ві­ча. А ця­пер, асвой­ва­ючы скрып­ку, на­вед­вае дзі­ця­чую му­зыч­ную шко­лу.

Дос­вед уста­ноў ку­ль­ту­ры Ва­сіль Шкін­дзер вы­ка­рыс­тоў­вае пад час арга­ні­за­цыі фес­ты­ва­ляў на сва­ёй ся­дзі­бе. Сё­ле­та пад час фэс­ту “Жні­вень” раз­да­ваў мас­та­кам і ра­мес­ні­кам дып­ло­мы на па­мяць аб удзе­ле ў ме­рап­ры­емстве. Пла­нуе ла­дзіць пе­ра­нос­ныя вы­стаў­кі сва­ёй ка­лек­цыі тра­ды­цый­на­га тэк­сты­лю, якая па­куль не­да­сяж­ная для на­вед­ва­ль­ні­каў ся­дзі­бы праз ад­сут­насць спе­цы­яль­на­га вы­ста­вач­на­га па­мяш­кан­ня.

Та­кім чы­нам, уста­но­вы ку­ль­ту­ры і пры­ват­ны біз­нес ма­юць шмат пун­ктаў для твор­ча­га су­тык­нен­ня. Га­лоў­нае — жа­дан­не!

Аўтар: Алена ЛЯШКЕВІЧспецыяльны карэспандэнт рэдакцыі газеты "Культура"Падзяліцца

СМІ app
Аўтар(ы) app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.01.2018 16:37:18