:: calculation
2011
Загаловак text
Жаніцьба на стары лад
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
15.01.2011
Катэгорыя category
публіцыстыка
Поўны тэкст text

Жаніцьба на стары лад


 

 

 

Адроджаны абрад жаніцьбы Цярэшкі з кожным годам збірае ўсё больш і больш прыхільнікаў. Калі сябры студэнцкага этнаграфічнага таварыства яшчэ ў сярэдзіне 90-х прыязджалі на Лепельшчыну, іх былі адзінкі. Яшчэ менш мясцовай моладзі разумела і падтрымлівала іх. У мінулыя ж выхадныя так многа народу хацела пабачыць абрад, паўдзельнічаць у ім, што раводзілі яго ў трох бліжэйшых вёсках – Аношкі, Велеўшчына і, нарэшце, уласна ў Цярэшках.

Сябры таварыства з Полацка, Віцебска, Мінска, іншых гарадоў прыехалі ў старадаўніх рэкаструяваных сялянскіх строях, музыкі прывезлі свае інструменты. Дзейства пачалося. Гучалі песні, у віхуры танцаў кружыліся пары, здавалася, нібыта час павярнуў назад. На вечар забыліся мадэрновыя тэхнарытмы, змяніўся светапогляд. – Во, блін, а я і не ведаў, што народнае свята можа быць вось такім! – у захапленні раскінуўшы рукі казаў сямнаццацігадовы знаёмец з Велеўшчыны. – Звычайна народнае свята праходзіць на адзін шаблон: збяруцца бабулькі, праспяваюць нешта – нецікава. А тут! Я няблага танцую ў клубе на дыскатэках, а сёння паспрабаваў прайсціся ў падыспані (правільна, здаецца, назваў). Ледзьве ногі дзяўчыне не адтаптаў, вучыцца мне яшчэ трэба.
На вечарынах многія ўпершыню пачулі дуду – старажытны музычны інструмент, які ў сярэднявеччы быў распаўсюджаны на Беларусі, а потым незаслужана забыты. Апошнім часам аматары даўніны па нямногіх захаваных узорах робяць новыя інструменты, нанава вучацца граць на іх.
Доўга яшчэ ўдзельнікі і госці дзейства дзяліліся ўражаннямі. Хаця гледачоў на вечарынах не было. Усім хапіла месца ў святочным карагодзе!

Васіль Матырка, фота аўтара.

СМІ app
Аўтар(ы) app
Звязаныя калектывы (гурты, установы) app
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.03.2018 10:30:40