:: calculation
2014
Загаловак text
Бортніцтва: “Хочэш мэду есці — май калод дзвесце, і не ў адном месце”
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
28.10.2014
Катэгорыя category
рэпартажы
Анатацыя text

Бортніцтва — старажытны лясны промысел славян — некалі шырока бытаваў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. А ўзнік яшчэ ў першым стагоддзі нашай эры, пра што сведчаць лінгвісты: словы “мёд”, “матка”, “труцень”, “воск” узыходзяць да агульнаславянскага моўнага адзінства. Гістарычна бортніцтва развілося са збіральніцтва, калі чалавек знаходзіў у дуплах дрэў пчол і збіраў мёд. Пры гэтым пчолы знішчаліся, што было нерацыянальна. Тады збіральнікі пачалі спецыяльна рабіць борці з дуплістых дрэў, разводзіць і ўтрымліваць раі пчол. Калі з’явіліся жалезныя прылады працы, іх прыстасавалі для выдзёўбвання борцяў у сырых ствалах дрэў. Мёд і воск ішлі не толькі на ўнутраныя патрэбы, падаткі, але і на абмен за прывазныя тавары замежным купцам. У X—XII стагоддзях гэты промысел дасягнуў росквіту, а ў XIV стагоддзі ўжо існавалі прафесійныя аб’яднанні бортнікаў — цэхі — з правамі самакіравання. Кожны цэх меў свой статут, пячатку, харугву з выявай патрона пчалярства Яна Златавуста і пчол. Узаемаадносіны бортнікаў кіраваліся Статутам Вялікага Княства Літоўскага, тагачаснай канстытуцыяй дзяржавы.

СМІ app
Звязаныя персаналіі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.03.2018 07:19:20