:: calculation
2012
Загаловак text
У штаб-кватэры ЮНЕСКА (Парыж, Францыя) пачалася 7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
04.12.2012
Катэгорыя category
навіны
Анатацыя text

3 снежня 2012 г. у штаб-кватэры ЮНЕСКА (Парыж, Францыя) пачалася 7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – Камітэт). Сесія працягнецца з 3 па 7 снежня 2012.

Поўны тэкст text

У штаб-кватэры ЮНЕСКА (Парыж, Францыя) пачалася 7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

3 снежня 2012 г. у штаб-кватэры ЮНЕСКА (Парыж, Францыя) пачалася 7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – Камітэт). Сесія працягнецца з 3 па 7 снежня 2012. З прывітальным словам выступіла Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава. Яна падкрэсліла вялікую ролю Камітэта ў імплементацыі Канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – НКС) і зазначыла, што рэалізацыя Канвенцыі стала моцным каталізатарам развіцця дзейнасці па захаванні НКС ва ўсім свеце: “Паняцце НКС, якое дрэнна разумелі яшчэ некалькі гадоў таму, зараз ужываецца паўсюль. Яшчэ многа патрэбна зрабіць, каб растлумачыць сэнс існавання НКС, яго межы і ўклад у развіццё культуры чалавецтва, але галасы скептыкаў паступова знікаюць перад рэальнасцю”.

Нагадаем, што на сённяшні дзень 146 краін ратыфікавалі Канвенцыю, якая была прынятая Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 2003 г. 27 элементаў з 15 краін былі ўнесены ў Спіс НКС, якому патрэбна тэрміновая ахова. Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва ўключае 232 элемента з 86 краін. Восем праграм па захаванні НКС унесены ў Рэгістр лепшых практык.

Міжурадавы камітэт па захаванні НКС складаецца з 24 прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц Канвенцыі, якія выбіраюцца на чатыры гады. Палова членаў Камітэта змяняецца кожныя два гады. Беларусь у складзе Камітэта была з 2005 па 2009 гг.

Парадак дня 7-й сесіі Камітэта даволі насычаны і, акрамя ўсяго іншага, уключае дыскусію па 16 перыядычных справаздачных дакладах, якія прадставілі дзяржавы-удзельніцы аб рэалізацыі Канвенцыі на нацыянальным узроўні. Нагадаем, што такія даклады, у адпаведнасці з артыкулам 29 Канвенцыі 2003 г., усе дзяржавы-удзельніцы павінны прадстаўляць для разгляду Камітэта кожныя 6 гадоў. Перыядычная справаздачнасць дазваляе дзяржавам-удзельніцам прааналізаваць і ацаніць іх патэнцыял у галіне аховы НКС, прадставіць справаздачу аб інвентарызацыі НКС і паказаць, як ідзе намінацыйны працэс на нацыянальным узроўні. Перыядычны даклад таксама ўтрымлівае інфармацыю аб мерах па захаванні элементаў НКС, уключаных у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва.

Сярод краін, якія прадстаўлялі свае справаздачы на разгляд Камітэта ў гэтым годзе, ёсць таксама і Беларусь. Наш справаздачны даклад быў ўхвалены Камітэтам і зацверджаны 3 снежня 2012 г. З тэкстам даклада можна азнаёміцца на сайце ЮНЕСКА.

Пад час дадзенай сесіі Камітэт таксама разгледзіць 69 намінацыяў: 8 – у Спіс НКС, якому патрабуецца тэрміновая ахова, 36 – у Рэпрэзентатыўны спіс, 2 – у Рэгістр лепшых практык і 10 заявак аб аказанні фінансавай дапамогі з Фонду НКС.

Больш падраб\язная інфармацыя тут.

СМІ app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.05.2018 08:36:22