:: calculation
2013
Загаловак text
Вынікі пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. 16 студзеня 2013 г.
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
18.01.2013
Катэгорыя category
навіны
Анатацыя text

16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

Поўны тэкст text

16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці наступным элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны:

-       Традыцыі паломніцтва і пакланення крыніцы "Блакітная крыніца" каля в. Кліны Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці жыхарамі ўсходніх раёнаў  Магілёўскай і Гомельскай абласцей, сумежных раёнаў Расіі як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з прысваеннем катэгорыі "Б";

-       Традыцыі святкавання дзіцячага каляднага абраду "Куры" ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з прысваеннем катэгорыі "Б";

-       Традыцыі роспісу велікодных яек у с.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з прысваеннем катэгорыі "Б";

-       Традыцыйнай тэхналогіі выпечкі жытняга хлеба ў в. Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з прысваеннем катэгорыі "Б";

-       Тэхналогіі прыгатавання традыцыйнай стравы "Масляны баран" у в. Мацюкова Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці як нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з прысваеннем катэгорыі "Б".

Зыходзячы з адпаведнасці прадстаўленых аб'ектаў крытэрыям, вызначаным палажэннямі артыкула 20 Закона "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ" Рада прыняла рашэнне ўнесці прапанову ў Савет Міністраў  аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзеным элементам.

Больш дэталёва з аб'ектамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі можна азнаёміцца на сайце "Жывая спадчына Беларусі" ў раздзеле "Беларускі каляндар".

З фотарэпартажам з пасяджэння Рады можна азнаёміцца тут.

СМІ app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.03.2018 08:09:46