:: calculation
2014
Загаловак text
Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
28.01.2014
Катэгорыя category
навіны
Анатацыя text

22 студзеня 2014 г. адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Рашэннем сяброў Рады падтрымана прапанова аб наданні статусаў нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь наступным элементам нематэрыяльнай культуры:

побытаваму танцу «Спораўская полька» в. Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці;

весновому абрадаваму карагоду “Стрылка” в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці;

абраду “Насіць намётку” в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці;

традыцыі вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці;

спеўнаму стылю Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі Гомельскай вобласці;

традыцыі вырэзвання з паперы (выцінанкі-выбіванкі) у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці;

традыцыі шанавання Святога каменя ў в. Крамянец Лагойскага раёна Мінскай вобласці;

выканальніцкаму майстэрству ў жанры казкавай прозы Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай з в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці;

Урачыстасці ў гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскаму фэсту).

СМІ app
Звязаныя персаналіі app
Звязаныя калектывы (гурты, установы) app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.05.2018 09:24:27