:: calculation
2014
Загаловак text
Вечарына традыцыйнага танцу ў Клічаве 21 сакавіка 2014 г.
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
21.03.2014
Катэгорыя category
рэпартажы
Анатацыя text

У Клічаве прайшла танцавальная вечарына. Прысутныя вучылі традыцыйныя танцы ад бабуль, што ведаюць іх з маленства. Акампанаваў на гармоніку Дзмітрый Патапавіч Русецкі.

Поўны тэкст text

Вечарына традыцыйнага танцу ў Клічаве 21 сакавіка 2014 г.

У Клічаве прайшла танцавальная вечарына. Прысутныя вучылі традыцыйныя танцы ад бабуль, што ведаюць іх з маленства. Акампанаваў на гармоніку Дзмітрый Патапавіч Русецкі.

 За апошні час гэта ўжо другая вечарына, прысвечаная традыцыйнаму танцу, у раёне. Першая адбылася 7 лютага ў вёсцы Бацэвічы. Частка танцораў наведала абедзве імпрэзы. З новых танцорак сталага веку запомнілася Вольга Пятроўна Кушнер. Яна нарадзілася ў вёсцы Стаялава, цяпер жыве ў Клічаве. Вольга Пятроўна паказала стаялаўскія варыянты танцаў "Зялёная рошча" ("Лысы"), "Каробачка", "Падыспань", "Барыня", Вальс, Полька. Танцоры паўтарылі некаторыя танцы, што вывучылі 7 лютага на вечарыне ў Бацэвічах.

У перапынках паміж танцамі выступалі ўдзельнікі дзіцячага гурта “Кантрасты” з в. Дзмітраўка. Разам са сцэнічнымі пастаноўкамі народных танцаў "Кантрасты" паказвалі мадэрновыя танцавальныя кампазіцыі пад музыку кшталту Deep Forest і Старога Ольсы.

Дарэчы, адна з версій паходжання назвы гурта "Стары Ольса" - ад рэчкі Ольсы, што працякае і праз Клічаўскі раён. Праўда, на адным з канцэртаў Зміцер Сасноўскі спаслаўся на "ручай ва Усходняй Беларусі" - хто ведае, што дакладна ён меў на ўвазе? Можа, і Клічаўскую Ольсу.

Арганізатарка імпрэзы Жана Яўгенаўна Ачыновіч распавяла, што вечарына ў Бацэвічах яе вельмі натхніла, таму яна і вырашыла зладзіць танцы ў Клічаве.

Імпрэза прайшла паспяхова, завіталі і танцоры сталага веку, і моладзь. Жана Яўгенаўна плануе арганізоўваць падобныя вечарыны традыцыйнага танцу пад жывую музыку рэгулёва, раз на месяц, а калі атрымаецца, і часцей. Ідэі Жаны Яўгенаўны падтрымлівае мясцовая адміністрацыя, таму нематэрыяльнай культурнай спадчыне ў раёне надаецца шмат увагі.

 Алена Ляшкевіч.

СМІ app
Аўтар(ы) app
Звязаныя персаналіі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.05.2018 09:46:46