18 верасня а 15-й гадзіне ў Музеі старажытнабеларускай культуры (г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, к.2) адбудзецца адкрыццё выставы “Гуляла пава…” (Неглюбскі строй у XIX і XX стагоддзях). Аўтар ідэі і куратар выставы – І.Ю. Смірнова. Выстава будзе экспанавацца з 19 верасня па 20 лістапада 2014 г.
18 верасня а 15-й гадзіне ў Музеі старажытнабеларускай культуры (г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, к.2) адбудзецца адкрыццё выставы “Гуляла пава…” (Неглюбскі строй у XIX і XX стагоддзях). Аўтар ідэі і куратар выставы – І.Ю. Смірнова. Выстава будзе экспанавацца з 19 верасня па 20 лістапада 2014 г.
Неглюбскі срой – адна з адметных культурных з’яў традыцыйнай культуры Беларускага Падняпроўя. Выразны касцюм з адмыслова аздобленай сарочкай, тканай хусткай і архаічнай панёвай захоўваў сваю цэласнасць да сярэдзіны ХХ стагоддзя.
Прадстаўленыя на выстаўцы жаночыя і дзявочыя касцюмы неглюбскага строю дэманструюць асноўныя перамены, якія адбыліся ў XIX і XX стагоддзях.
Упершыню прадстаўлена рэканструкцыя жаночага касцюма з наміткай, які бытаваў у XIX стагоддзі. Комплекс кацюма з панёвай і хусткай, што склаўся на мяжы XIX-ХХ ст., меў шэраг варыянтаў, якія адлюстроўвалі паступовае засваенне новых прадметаў адзення. У 1930-я гады адбыліся апошнія буйныя змены ў неглюбскім строі: шматколерная, цяжкая панёва-плахта саступіла месца андаракам. На прыкладзе прадстаўленых у эксапазіцыі дзявочых касцюмаў можна прасачыць асаблівасці адзення розных сацыяўзроставых груп: падлеткаў, дзяўчын, нявест.
Акрамя касцюмаў на выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі 1930 – 1960-х гадоў з сямейных збораў. Большасць зроблена мясцовым фатографам Фёдарам Кавалёвым.
Выстава арганізавана пры садзейнічанні аддзела старажытнабеларускай культуры (загадчык Б.А. Лазука) і асабіста М.М. Віннікавай, кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (загадчык В.В. Калацэй), Рэспубліканскага маладзёвага грамадскага аб’яднання “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” (старшыня Аляксей Глушко), этнаграфічнага музея СШ № 173 г. Мінска (дырэктар В.М.Якавец), фалькларыста і этнографа С.Г.Выскваркі, народнага майстра па вышыўцы Г.Р. Рудніцкай, жыхара в. Неглюбка І.Ц. Мельнікава.
Цэнтр даследаваняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў
Аддзел старажытнабеларускай культуры