:: calculation
2012
Загаловак text
КАЛЯДНАЕ ІГРЫШЧА «ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ» ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
24.12.2012
Катэгорыя category
публіцыстыка
Анатацыя text

«Жаніцьба Цярэшкі» — абрадавая гульня каляднага цыкла, унікальны жывы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, які прыйшоў да нас з глыбокай мінуўшчыны. Гульня праводзіцца ў часы сонцазвароту па традыцыйным абрадавым рэгламенце шлюбных навагодніх забаў моладзі.

Поўны тэкст text

КАЛЯДНАЕ ІГРЫШЧА «ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ» ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці

«Жаніцьба Цярэшкі» — абрадавая гульня каляднага цыкла, унікальны жывы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, які прыйшоў да нас з глыбокай мінуўшчыны. Гульня праводзіцца ў часы сонцазвароту па традыцыйным абрадавым рэгламенце шлюбных навагодніх забаў моладзі.

Зона бытавання жывой традыцыі гульні-абрада ў Лепельскім раёне – вёскі Велеўшчына, Поўсвіж, Аношкі, Стары Лепель, Барсукі, Цярэшкі.

Калядна-абрадавая гульня ўяўляе сабой вясельна-тэатральную дзею, у якой спалучаюцца тэатр, спевы, танцы, музыка, імправізацыя. Сутнасць гульні заключаецца ў магчымасці для моладзі праявіць сваю прыхільнасць для знаёмства, знайсці сабе пару. З боку старэйшых выбіраюць «бацьку» і «маці», якія сочаць за парадкам правядзення абраду «Жаніцьбы Цярэшкі», рытуальна-абрадавым частаваннем і агульным вяселлем, дзе няма гледачоў і выканаўцаў, усе з’яўляюцца ўдзельнікамі. Даволі часта пары-ўдзельнікі каляднай абрадавай гульні, потым спраўляюць сапраўднае вяселле.

Галоўны персанаж каляднага ігрышча Цярэшка мае міфічнае паходжанне. Цярэшка сустракаецца ў народнай казцы як «драўляны хлопчык», што ажывае на радасць бяздзетным бацькам. У паданні пра вёску Цярэшкі ў Вілейскім раёне праяўляе сябе як апякун людзей, дарадчык. «Цярэшка» — нацыянальная культурная адметнасць беларусаў. Слова набывае агульнабеларускі сэнс, што праяўляецца ў тапаніміцы (асабліва ў назвах вёсак) народнай творчасці (найбольш каляндарнай і казкавай), сучаснай культуры.

СМІ app
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.05.2018 08:37:24