:: calculation
2013
Загаловак text
Традыцыя святкавання дзіцячага каляднага абраду "Куры"
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
16.01.2013
Катэгорыя category
публіцыстыка
Анатацыя text

16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі святкавання дзіцячага каляднага абраду "Куры".

Поўны тэкст text

Традыцыя святкавання дзіцячага каляднага абраду "Куры"

16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі святкавання дзіцячага каляднага абраду "Куры".

Калядны абрад “Куры” праводзіцца штогод на Шчодры вечар 13 студзеня. Абрад унікальны тым, што ўдзельнічаюць у ім толькі дзеці (ва ўзросце ад 6 да 14 год). Яшчэ адна цікавая асаблівасць традыцыі – ў калядным гурце няма традыцыйных для калядавання масак-персанажаў – тут не водзяць ні казу, ні мядзведзя, ні каня.

Дзяўчынкі і хлопчыкі апранаюцца ў абрадавае адзенне, упрыгожваюць калядную зорку, з песнямі ідуць па вёсцы і, падыходзячы да хат, спяваюць калядныя святочныя песні, сярод якіх ёсць спецыяльная песня “Куры”.

Гаспадары хаты ў сваю чаргу частуюць удзельнікаў гурту ежай – смажанымі блінамі, салам і цукеркамі. Абрад завяршаецца з заходам сонца.

Абрадавая дзея звязана з спецыяльнымі абрадавымі атрыбутамі: касцюмам, каляднай зоркай і свечкай, якая гарыць у каляднай зорцы каля абраза Божай Маці.

Удзельнікамі абраду ў дзяцінстве было не адно пакаленне жыхароў вёсак Дзмітраўка, Віркаў і Нясета. Многія з іх сёння – бабулі і дзядулі, бацькі, старэйшыя сёстры – з энтузіязмам распавядаюць сучасным калядоўшчыкам як трэба калядаваць, перадаюць ім песні, расказваюць парадак дзеянняў.

Калядны абрад “Куры” па-ранейшаму  актуальная культурная з’ява, перадаецца з пакалення ў пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю.


Фотасправаздача:  Дзіцячы калядны абрад “Куры” (вв. Дзмітраўка, Віркаў і Нясета Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.)

СМІ app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.05.2018 08:42:36