:: calculation
2013
Загаловак text
Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
16.01.2013
Катэгорыя category
публіцыстыка
Анатацыя text

16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйнай тэхналогіі выпечкі жытняга хлеба.

Поўны тэкст text

Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба

16 студзеня 2013 г. ў Міністэрстве культуры РБ адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іншага на разгляд Рады было вынесена пытанне пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйнай тэхналогіі выпечкі жытняга хлеба.

Традыцыя выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца жывой унікальнай праявай лакальнай культуры.

У вёсцы старажытную рэцэптуру і тэхналогію захоўваюць і практыкуюць некалькі сем'яў. Носьбіты традыцыі выпякаюць хлеб для ўласнага ўжывання, а таксама па замове аднавяскоўцаў, для розных святаў і мерапрыемстваў.

 Працэс прыгатавання жытняга хлеба ўключае некалькіх стадый: прыгатаванне квасніку (закваскі), квасу, на якім расчыняецца хлеб, замеску і выпечку хлеба.

Для прыгатавання хлеба па традыцыйнай тэхналогіі выкарыстоўваюцца традыцыйныя прылады: качарга, драўляная лапата, дзежка, самаробныя бляхі, формы, драўляныя лыжкі.

Традыцыя перадаецца з пакалення ў пакаленне ў сем'ях в. Дзеркаўшчына, а таксама праз мясцовую сістэму адукацыі. Яна прызнаецца носьбітамі ў якасці іх спадчыны. Захаванне рэцэптуры і тэхналогіі выпечкі хлеба садзейнічае ўмацаванню ідэнтычнасці мясцовага насельніцтва і вылучае культуру Глыбоччыны сярод іншых культур краіны.

СМІ app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.05.2018 08:41:33