:: calculation
2014
Загаловак text
Валачобніцтва ў в. Віркаў Клічаўскага раёна 20 красавіка 2014 г.
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
22.04.2014
Катэгорыя category
рэпартажы
Анатацыя text

На Вялікдзень у вёсцы Віркаў Клічаўскага раёна хадзілі ў валачобнікі работнікі культуры і сябры РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства".

Поўны тэкст text

Валачобніцтва ў в. Віркаў Клічаўскага раёна 20 красавіка 2014 г.

На Вялікдзень у вёсцы Віркаў Клічаўскага раёна хадзілі ў валачобнікі работнікі культуры і сябры РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства".

Віркаў цікавы тым, што вёску даўней рытуальна абыходзілі і на Каляды, і на Вялікдзень. Падрабязна распавяла пра ўсе даўнейшыя абрады Надзея Іванаўна Каледзіч, з якой сябры РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" пагутарылі падчас этнаграфічнай экспедыцыі ў 2011 г. З таго часу Надзея Іванаўна выступае галоўным кансультантам, калі работнікі культуры раёна бяруцца рэканструяваць абрады. Гэтым разам валачобнікам яна параіла слухаць запявалу і ўступаць усім гуртом толькі на паўторы радкоў песні.

Віркаў і цяпер немалая вёска, хаты раскіданыя на некалькі вуліц. Даўней, па ўспамінах старажылаў, валачобнікі пачыналі хадзіць з вечара і, бывала, сканчвалі толькі раніцой. Сёлета вырашылі раздзяліцца на два гурты, каб паспець абыйсці больш хат. Выконвалі валачобныя песні, запісаныя менавіта ў Віркаве.

Дзякуючы руплівай працы Жаны Яўгенаўны Ачыновіч, загадчыцы аўтаклуба Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клічаўскага раёна, сёлета ў Віркаве адноўлены і калядны абрад"цыганы".

 Алена Ляшкевіч

 Фота аўтаркі з валачобніцтва можна паглядзець тут

СМІ app
Аўтар(ы) app
Звязаныя персаналіі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.03.2018 09:24:40