:: calculation
2014
Загаловак text
Крама “Рагна” зладзіла веснавы этнакірмаш
Спасылка embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дата публікацыі date
10.03.2014
Катэгорыя category
рэпартажы
Анатацыя text

Крама “Рагна” зладзіла веснавы этнакірмаш

Крама гандлявала на вуліцы, чым вельмі дзівіла мінакоў. Месца люднае, побач станцыя метро “Фрунзенская”, таму людзей праходзіла шмат. Прадаваліся рэчы беларускіх майстроў: керамічны посуд, свісцёлкі, акарыны, вырабы з лазы і саломы, бандарства, тэкстыль, упрыгожанні і інш.

Падчас кірмашу прайшоў шэраг імпрэзаў. 6 сакавіка з веснавымі песнямі і карагодамі выступіў гурт “Горынь”. Пасля Уладзімір Аляксандравіч Ціханоўскі,адзін з майстроў, што прывёз на кірмаш саламяныя брылі, правёў майстар-клас па традыцыйных танцах.

Поўны тэкст text

Крама “Рагна” зладзіла веснавы этнакірмаш

Крама гандлявала на вуліцы, чым вельмі дзівіла мінакоў. Месца люднае, побач станцыя метро “Фрунзенская”, таму людзей праходзіла шмат. Прадаваліся рэчы беларускіх майстроў: керамічны посуд, свісцёлкі, акарыны, вырабы з лазы і саломы, бандарства, тэкстыль, упрыгожанні і інш.

Падчас кірмашу прайшоў шэраг імпрэзаў. 6 сакавіка з веснавымі песнямі і карагодамі выступіў гурт “Горынь”. Пасля Уладзімір Аляксандравіч Ціханоўскі,адзін з майстроў, што прывёз на кірмаш саламяныя брылі, правёў майстар-клас па традыцыйных танцах. Уладзімір Аляксандравіч жыве ў в. Рачэнь Любанскага раёна, але нарадзіўся у в. Дубейкава, што на Мсціслаўшчыне. Майстар паказваў танцы, якія памятае з маленства, апавядаў, як праходзілі ў яго роднай вёсцы танцавальныя вечарынкі. Пераказваў аповеды, пачутыя ад маці, Ганны Гаўрылаўны Ціханоўскай. Было цікава даведацца, што ў Дубейкаве кіраваў на вечарынцы хлопец, якога называлі “маткай”. “Маткай” таксама называлі адмысловы кій у рост чалавека, упрыгожаны навершам са стужак і кветак з драўлянай стружкі. З дапамогай гэтага кія абіралі хлопца-“матку”: усе хлопцы станавіліся ў кола, кій падкідаўся дагары, яго трэба было злавіць. Ад месца, за якое схапіўся той, хто злавіў, хлапцы па чарзе браліся рукамі, даходзячы такім чынам да самага верху кія. Чыя рука апыналася зверху, той і лічыўся “маткай”. Тады ўжо “матка” кіраваў вечарынкай, абвяшчаў танцы, залагоджваў супярэчнасці паміж удзельнікамі.

На майстар-класе паказваліся танцы: гапак, лявоніха, полька, вальс, “Лысы”, кракавяк. Акампанавалі танцам музыкі Аляксей Крукоўскі, Раман Яраш, Дзяніс Сухі, Станіслаў Чавус.

7 сакавіка ў краме прайшоў майстар-клас па роспісе пернікаў у выглядзе птушак. Правялі яго Зоя і Алесь Прышывалкі (штукарская пякарня і цукерня “Žorny”).

На кірмашы граў дудар Ігар Расолька.

Даведка: Этнакрама “Рагна” працуе па адрасе: вул. Сухая, д. 4 (станцыя метро “Фрунзенская”). У краме можна набыць прадметы народных промыслаў і рамёстваў, рэплікі археалагічных знаходак, аўтарскія рэчы ў этнастылі на сувеніры і падарункі.

СМІ app
Аўтар(ы) app
Звязаныя персаналіі app
Звязаныя калектывы (гурты, установы) app
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.01.2018 19:31:20