: calculation
Анімеле Мікалай
Паказваць як text
Анімеле М.
Поўнае імя (BE) text
Анімеле Мікалай
Поўнае імя на іншых мовах text

Анимелле Николай

Дачыненне да традыцыйнай культуры category
даследчык
Род заняткаў app
Біяграфія text

Мікалай Анімеле — беларускі этнограф і археолаг сярэдзіны XIX стагоддзя[1].

Быў вольнаадпушчаным селянінам Віцебскай губерні. Даты нараджэння і смерці Мікалая Анімеле невядомыя. Сабраны ім па праграме Рускага геаграфічнага таварыства этнаграфічны матэрыял паслужыў асновай для выдання зборніка «Побыт беларускіх сялян»[1]. У зборніку ўтрымліваецца асабліва шмат матэрыялаў аб сямейных і грамадскіх абрадах і звычаях беларусаў (хрышчэнне, вяселле, памінкі, каляндарныя святы, талака), тэкстаў прыказак, песень і паданняў. Вельмі падрабязна апісаны парадак шлюбнай цырымоніі і традыцыі вясельнага застолля[1]. Некалькі менш падрабязна асветлена матэрыяльная культура беларусаў на прыкладзе сялянскай культуры Віцебшчыны. У працы падкрэсліваецца сацыяльная і маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства.

Спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы) app