:: calculation
"Вытокі", фальклорны гурт (аг. Дзятлавічы, Лунінецкі раён)
Назва text
"Вытокі", фальклорны гурт
Тып category
гурты
Статусы (для гуртоў) category
аўтэнтычны
Жанравы профіль (для гуртоў) category
спеў танец
Лога, фота image
Апісанне text

...Першыя рэпетыцыі аўтэнтычнага гурта «Вытокі» адбыліся ў 2000 годзе, калі разам сабраліся аматары фальклору, якія жадалі захаваць сваю спадчыну. Цяпер жа тут ніводнае свята ўжо не абыходзіцца без іх выступленняў. З моманту ўтварэння і па сённяшні час калектыў узначальвае Мікалай Юр'евіч Яскевіч. Наогул у склад «Вытокаў» уваходзіць 8 таленавітых творчых людзей, якія жывуць мэтай дэманстраваць і захоўваць фальклор свайго народа — як у сцэнічным варыянце, так і ў народных абрадах. Свае ўменні ўдзельнікі гурта перадаюць сёння і маладому пакаленню.

Надзею Кірылаўну Кацубу, якая з'яўляецца старэйшай у калектыве, тут называюць «энцыклапедыяй песеннага матэрыялу». Яна спявала з дзяцінства, а цяпер дзеліцца вопытам з іншымі. Нават маладыя, хоць у іх ужо і іншыя забавы ў наш час, цягнуцца да фальклору, часам проста распытваючы пра нешта.

З тэкста Алены Драпко

http://zviazda.by/be/news/20141017/1413495472-vytoki-nathnyayuc-i-raduyuc

Год заснавання app
Кіраўнік(і) app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.05.2018 08:34:14