Мэдыйны праект «Тузін Гітоў» распачаў сваю працу ў сеціве 12 кастрычніка 2003 году. Партал Tuzin.fm зьяўляецца прыватным некамэрцыйным беларускамоўным сеціўным выданьнем, які самастойна вызначае сваю інфармацыйную палітыку, характар і зьмест інфармацыі, рэклямы, аўдыё і відэа-матэрыялаў.
Праект прысьвечаны айчыннай музычнай культуры і перадусім мае на мэце прасоўваць музыку, створаную тут, заахвочваць да праслухоўваньня беларускіх твораў як мага большую аўдыторыю. Партал Tuzin.fm ініцыюе і рэалізуе музычныя праекты ды выступае інфармацыйным партнэрам самых значных падзеяў на беларускай незалежнай сцэне.