Назва text
Guda / Гуда
Тып category
гурты
Статусы (для гуртоў) category
пост-фальклорны
Жанравы профіль (для гуртоў) category
спеў
Апісанне text

Guda — беларускі этна-фолькавы гурт.

Быў утвораны у 1996 годзе, калі быў запрошаны прадставіць Беларусь на міжнародным фальклёрным фэсьце «Baltica», у якім бяруць удзел гурты аўтэнтычнага фальклёру з рэгіёну Паўночнае Эўропы й Балтыйскага мора.

Аснову рэпэртуару складаюць абрадавыя песьні — найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай беларускай культуры. Многія песьні ўжо не сустракаюцца ў аўтэнтычным выкананьні і былі ўзноўленыя паводле нотных запісаў.

Манера выкананьня гурту надзвычай набліжаная да выкананьня народных песень аўтэнтычнымі носьбітамі. Выканаўцы практыкуюць галосны сьпеў, які паходзіць ад гучнага сьпеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэры выкананьня: уменьне «голасна весьці» (сьпяваць працяжна, на вялікім дыханьні), таксама «паднесьці» песьню (расьпець яе са звонкай грудной падводкай). Усе песьні выконваюцца акапэльна.

Спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Год заснавання app
Удзельнікі app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.01.2018 10:50:07