:: calculation
Ой, у мароза стаяла бероза / песня, аўдыё,тэкст — в. Вялікі Рожан, Салігорскі раён
Загаловак/назва text
Ой, у мароза стаяла бероза
Від category
песня
Змест category
аўдыё тэкст
Статус category
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць duration
2:42
Жанры, тэмы, тэгі app
Поўны тэкст text

Ой, у мароза стаяла бероза,
***Светы вечар людзям добрым.
А на той берозе залатое лісце.
Залатое лісце, залатая кара.
Вышла-выбегла злічная панна,
Злічная панна, панна Ганначка,
Ды тое лісце дый абарвала,
Дый абарвала, у рукавец склала,
Ды ішла йена кружком-беражком,
Сустрэла ена тры рыбалоўцы,
Першы пытае: чыя гето дочка,
Чыя гето дочка, як паненачка?
Другі пытае: чыя гето дочка,
Чыя гето дочка, як вішэнечка?
Трэцій пытае: чыя гето дочка,
Чыя гето дочка, як ягадачка?

Ад каго запісана app
Хто запісаў app
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі) app
Карта calculation
Месца паходжання app
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.06.2018 00:08:01