:: calculation
Хадзіў сам бог па ўсім свету... / песня, відэа,тэкст — в. Далосцы, Бешанковіцкі раён
Загаловак/назва text
Хадзіў сам бог па ўсім свету...
Від category
песня
Змест category
відэа тэкст
Статус category
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць duration
3:13
Жанры, тэмы, тэгі app
Апісанне text

27 красавіка 2012 года

IХ Этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі», Мінск, БДУКІМ

Валачобнікі з в. Далосцы

Поўны тэкст text

Хадзіў сам бог па ўсім свету (×2)
Хадзіў жаж ён жабруючы, грэшных людзей спрабуючы.
Ды падышоў ка Дунаю (×2)
А там дзеўка ваду брала.(×2)
- Падай, дзеўка, вады богу (×2)
Памыць богу рукі-ногі. (×2)
Дзеўка бога не ўвазнала, (×2)
Груба богу адказала: (×2)
- Гэта вада нячыстая (×2)
Лісцім-травой западаіць (×2)
- Сама, дзеўка, нячыстая, - (×2)
восемь саноў нарадзіла, (×2)
на Дунаі патапіла. (×2)
Ідзі, дзеўка, сповідайся, грэхам богу празнавайся.
Стала дзеўка сповідацца, стала цела распадацца
Прашлі нёлы з таго свету, (×2)
цела дзеўкі пазбіралі і да гробу паскладалі.
- Ай тут табе ў гробе гніць, (×2)
а нам нёлам на небе жыць. (×2)

Ад каго запісана app
Хто запісаў app
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі) app
Карта calculation
Месца паходжання app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.06.2018 19:25:04