Назва text
Песні і музыка Пудляшша і Полесся. Жэмэрва і сэстры Лук'яновічы
Віды носьбітаў category
аўдыё-CD
Змест category
аўтэнтычны фальклёр пост-фальклёр спевы музыка
Вокладка image
Статус category
толькі апісанне
Дзе паслухаць embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне text

Песні і музыка Пудляшша і Полесся [Гуказапіс] / [выконваюць:] Жэмэрва і сэстры Лук'яновічы : Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2010
2 гук. дыска (34 хвіл. 41 сек., 61 хвіл. 51 сек.) ; 12 см, у футляры

У альбоме два кампакт-дыскі. На адным тон задае маладзёжны фальклорны ансамбль «Жэмэрва» з Бельска Падляшскага, на другім – трыа сясцёр Лук´яновіч з-пад нашага Драгічына. Гэтыя творчыя суполкі сталі як бы тварамі фальклорных Падляшша і Палесся. Побач з фолк-зоркамі памежжа знайшлося месца і іншым выканаўцам: групе «Крыўчанкі» з Падляшша і «Чабатухам» са Сташан Пінскага раёна. Шэраг песень выконваюць і жыхары вёскі Леснікі Драгічынскага раёна – радзімы сясцёр Лук´яновіч. Прычым першым гучыць з дыска голас іхняй бабулі Зосі.

Ёсць тут і падарунак аматарам інструментальнай музыкі. Можна пачуць танец «Абэрак» у выкананні Адольфа Жукоўскага – апошняга на Бельшчыне майстра ігры на педальным гармоніку. Акардэон (Дарафей Фіёнік) і скрыпка (Мацей Філіпчук) запрашаюць на вальс, якому музыканты навучыліся ў вёсцы Збуч Чыжоўскай гміны. Берасцейшчыну прадстаўляюць з чатырма танцамі вясковыя музыкі з гурта «Вярэнька» (в. Стахава Столінскага раёна). Вы калі-небудзь чулі польку Шабасуўку? То-та ж!

Запісы зроблены ў мешчанскім доме Студзіводскага музея, Бельскім доме культуры, на экспедыцыі ў Лесніках (2009 г.) і пленэры Пудляшска-Палескага фестывалю "Там по маёвуй росі" (2006—2010)
Пры афармленні вокладцы выкарыстаны фатаграфіі работ М. Тарасюка "Скрыпка" і "Вэчуркі"
Тэкст на ўкладышы Д. Фіёніка

Выканаўцы: фальклорны ансамбль "Жэмерва", група "Крывчанкі", "Чабатухі" са Сташан к. Пінска; сёстры Лук'яновічы : С. Лук'яновіч з Лесніков, С. Новік, А. Давідовіч, В. Лук'яновіч, М. Новік, М. Давідовіч, С. Лаврыновіч з Лесніков, С. Жолнерчык, Л. Нікітіч, А. Бобель, Т. Жолнерчык, Е. Бобель з Лесніков, капэла музыкаў "Вэрэнька" со Стахова Столінскага раёну

Колькасць трэкаў фальклору number
40
Трэкліст text

Дыск 1. Жэмэрва:

1. Там коло мліна (огулька, Крывчанкі)
2. Зажурылась Катэрына (сенокуосна з Крывца)
3. Олень по бору ходіт (жнівна з Лосінкі)
4. Дэ ж ты грушка росла (зы Збуча)
5. Як я была в ойца й маткі (з Новін)
6. Ой, дэ ж тая господыня (вэсіельна з Райска)
7. Ой, хорошы, наш коровай (вэсіельна з Райска)
8. На кого ты млода Насцечко (вэсіельна з Крывца)
9. А вжэ Насцечка од нас (вэсіельна з Крывца)
10. Кінула ключы (вэсіельна з Крывца)
11. Што б я умел златые горы (вальс со Збуча)
12. А муой батько місяц (з Лосінкі)
13. За лісочоком , за горою (з Оріешкова)
14. Голуб сывы (спуд Бэрэзы)
15. Обэрок (з Лубіна Рудолтув)
16. Ой, у мэнэ чорны бровы (з Дэмэніч к. Хмэлева)
17. Ой, выйду я на той ганок (з Мокрого)
18. Усе куры на седалы (Сташаны к. Пінска)
19. Полька Пётра Юшкевіча (зы Збуча).

Дыск 2. Сёстры Лук'яновічы:

1. Песня про Лазора і Вілыяна
2. Ой, бородэйко, зэлёне дэрэвко (бородайка)
3. Стоіт дівка над водою (бородайка)
4. Пошлы дывочкы до гаю (купальска)
5. Ой, на купала, на Яна (купальска)
6. Ой, гукну, гукну я в бору (літо)
7. Ой, літо, літо, літэчко (літо)
8. Заговорыла пшаныца (жніво)
9. Звывся выночок у бору (осэнь)
10. Ой, дэвкы й молодыцы (вэсіле)
11. Ой, по сэлі біелы лэбэдэк лытае (вэсіле)
12. Ой, на новому дворі (вэсіле)
13. Ой, удався, наш коровай удався (вэсіле)
14. Стояла вэжа нова зроблёна (вэсіле)
15. Ой, вынось маты дежку (вэсіле)
16. Вальс (танэць)
17. Голуб на дубочку (застольна)
18. Коробушка (танэць)
19. У сэроду родылася (застольна)
20. Подіспан (танэць)
21. Полька Шабасувка (танэць)

Дадатковыя спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Калектывы app
Звязаныя персаналіі app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.05.2018 04:47:11