Назва text
Tradycyjanaja smykowaja muzyka Bielarusi - Hraje kapelia Alesia Lasia
Віды носьбітаў category
CD
Змест category
пост-фальклёр музыка
Вокладка image
Статус category
можна паслухаць
Дзе паслухаць embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне text

Tradycyjnaja smykowaja muzyka Bielarusi - Hrae kapela Alesia Lasia / Традыцыйная смыковая музыка Беларусі - Грае капэля Алеся Лася

© Bredzis Records, Мінск, 2005

Марына Калечыц - цмбалы
Ганна Харчанка - басэтля, скрыпка
Юрый Рэмашэўскі - басэтля
Алесь Лось - скрыпка, бубен

СМЫКОВАЯ МУЗЫКА

Смыковая музыка гралася на вясельлях, вечарынах і самых розных урачыстасьцях амаль па ўсёй тэрыторыі летапіснае Літвы і па-за яе межамі. Шляхотны настрой гэтае музыкі пераносіць нас да малавядомага культурнага пласта канца ХІХ - пачатку ХХ стагодзьдзя, эпохі стасункаў і пачуцьцяў, якую цяжка апісаць гісторыку, адчуць этнографу, намаляваць мастаку, бо яна праяўляецца не праз слова і не праз нотны эапіс, яе прастора - ryк. Высакародная ўрачыстасьць мазуркаў і яскравая весялосьць полек, узнёслая задуменнасьць вальсаў, патэтыка маршаў ... — гэта частка нашае этнаэмацыйнае гісторыі, частка нашае культуры, Радзімы і нас самых.

Небагата засталося музыкаў, што памятаюць, як гралася "на смыкі" . Мне пашчасьціла сустрэцца з скрыпачамі, якія адкрылі для мяне нязнаны сьвет старадаўняй музыкі, навучылі мяне яе граць і глядзець праз музыку на Сьвет. Гэта было дваццаць гадоў таму. 3 тык часоў у маёй фанатэцы захоўваюцца ўнікальныя запісы, якія былі ўзятыя за аснову пры стварэньні CD "Tradycyjnaja smykowaja muzyka Bielarusi'. Незабыўнымі для мяне засталіся аўтэнтычныя вясковыя вясельлі і вечарыны, на якіх я граў на скрыпцы ў капэлі вясковых прафэсіяналаў... Мяне падзіўляла тое, як паважна музыкі ставіліся да граньня, да настройкі інструмэнтаў; як трапна называлі розныя сытуацыі падчас граньня, як стваралі настрой вечарыны.

Яшчэ можна пачуць успаміны пра "смыковае" граньне ад жыхароў Нясьвіскага, Капыльскага, Стаўпецкага, Смаргонскага, Дзятлаўскага і Пінскага раёнаў Беларусі, але ўсё меней і меней застаецца тых, хто помніць, як гралася і што гралася ў смыковай капэлі.

Рэпэртуар, прапанаваны слухачу — гэта пераважна музыка, якой я навучыўся ад скрыпачоў і цымбалістаў у шматлікіх экспэдыцыях па Беларусі. Некаторыя зь іх узгадвалі і паказвалі мне, як павінна граць другая скрыпка, басэтля, альтоўка... На падставе гэтых сустрэч- варштатаў я пасля шматгадовае працы насьмеліўся зрабіць рэканструкцыю аўтэнтычнай смыковай капэлі.

Народным музькам, сапраўдным прафэсіяналам, якія праз усё жыццё пранеспі любоў да музыкі; людзям з адкрытаю душою, яснымі вачыма, сьвятовым у жыцьці, годным у сяброўстве прысьвяыаю гэтую працу.

Алесь Лось

Колькасць трэкаў фальклору number
21
Трэкліст text

01. "Сіраце" - абрадавая вясельная мэлёдыя
02. Мазурак "Крэўскі"
03. Полька "Паспалітоўка"
Запіс 1991 г. Белтэлерадыё.

1 — выконвае А. А. Высоцкі, 2,3 — граюць А. А. Высоцкі і А. У. Лось

Грае капэля Алеся Лася

04. Абэрак
05. Мазурак
06. Абэрак
07. Мазурак
08. "Вянгерка"
09. Полька "Смаргонька"
10. Полька
11. Полька
12. "Думка"
13. "Камарынская"
14. "Лысы"
15. Полька "Дажынкі"
16. Полька "Шабасоўка"
17. Вальс "Вілейскі"
18. Мазурак
19. Полька "Краслаўская"
20. Полька "Навабранка"
21. Вальс "Смаргонскі"

Калектывы app
Звязаныя персаналіі app
Год публікацыі app
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app