Назва text
Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў
Віды носьбітаў category
CD
Змест category
аўтэнтычны фальклёр спевы музыка размовы
Вокладка image
Статус category
толькі апісанне
Дзе паслухаць embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне text

Рэліз складаецца зь вясельных песень і найгрышаў, якія былі запісаныя ў экспэдыцыях беларускім паэтам і краязнаўцам Сяргеям Панізьнікам у 1968-1969 гадах у Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці (вёскі Лявонпаль, Бабышкі, Даўгінава). Гэтыя песьні сьпявалі больш за паўстагодзьдзя таму, зь імі адзначалі вясельлі, іх перадавалі з вуснаў у вусны. Дыск дапоўнены брашурай, у якой даюцца тлумачэньні этапаў цырымоніі вясельля, і кожны этап суправаджаецца песьняй: апрананьне нявесты і жаніха, расчэсваньне касы нявесты, бласлаўленьне і адорваньне нявесты і жаніха, зборы і паездка жаніха за нявестай, чаканьне прыезду жаніха і яго сустрэча ў хаце нявесты.

У брашуры ёсьць усе тэксты песень, а таксама камэнтары кандыдата мастацтвазнаўства Тацяны Бярковіч. «Вясельнае выданьне» дапоўнена прыгожымі здымкамі, зробленымі Сяргеям Панізьнікам у тым жа жніўні 1969-га. Кружэлка спадабаецца навукоўцам, этнографам, усім, хто цікавіцца стражытнымі абрадамі і традыцыямі, і, канечне, маладзёнам, якія хочуць зрабіць сваё вясельле ў беларускім стылі. Брашура перакладзеная на ангельскую мову, таму можа стаць добрым падарункам для замежнікаў.

Колькасць трэкаў фальклору number
30
Дадатковыя спасылкі embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Звязаныя персаналіі app
Звязанае выданне app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.04.2018 15:52:15